Таварыства "Цэнтр кулінарнай спадчыны Латгаліі"

Латгальскі рэгіён са сваімі ўнікальнымі прыроднымі краявідамі, традыцыямі, багатай і разнастайнай культурай з'яўляецца асаблівым турыстычным напрамкам, а латгальская гасціннасць — гэта візітная картка рэгіёну не толькі ў Латвіі, але і далёка за яе межамі. Дом сапраўднага латгальца ніхто не пакіне галодным. Кожны госць будзе пасаджаны за стол і накормлены сытным абедам — хутчэй за ўсё, адной са страў латгальскай кулінарнай спадчыны: клёцкамі, гульбешнікамі, хатнім сырам або асушкамі.
Дзякуючы мясцовым дэлікатэсам Латгалія з'яўляецца месцам, якое выдатна падыходзіць для гурманаў. У розных гаспадарках можна прадэгуставаць хатнія сыры і марожанае, мёд і травяныя чаі, рыбныя і мясныя стравы, кандытарскія вырабы, хатні хлеб і льняны алей, атрымаць асалоду ад хатняга віна, вырабленага з ягад, а таксама прыняць удзел у працэсе выпечкі жытняга хлеба і вырабу сыру.
Латгальскі рэгіён з'яўляецца ўдзельнікам Еўрапейскай сеткі кулінарнай спадчыны (www.culinaryheritage.com) і паспяхова працуе ў ёй ужо на працягу 14 гадоў. "Рэгіянальная кулінарная спадчына" — гэта знак якасці для традыцыйных і новых страў, які адыгрывае важную ролю ў іх папулярызацыі і захаванні традыцый рэгіёну. Адзін з галоўных крытэрыяў кулінарнай спадчыны — пры падрыхтоўцы страў павінна выкарыстоўвацца не менш за 70 % мясцовай сыравіны.
З мэтай развіцця і маркетынгу сеткі Латгальскай кулінарнай спадчыны ў снежні 2013 года было створана таварыства "Цэнтр кулінарнай спадчыны Латгаліі", якое аб'ядноўвае больш за 30 прадпрыемстваў, што актыўна працуюць у гэтай сетцы і прапануюць сваім гасцям стравы і прадукцыю
кулінарнай спадчыны Латгаліі (www.kulinaraismantojums.lv). Дзесяць такіх прадпрыемстваў працуюць у Краслаўскім краі: Цэнтр кулінарнай спадчыны Латгаліі, гасцініца "Піедруя", сельская гаспадарка "Брыежы", дом харчавання "Даўгава", база адпачынку "Леясмалас", конны дом "Клаюмі", сельскі двор "Зарына", дом выхаднога дня "Межабелес", вытворчасць вэнджаніны "Скудру галя", сельская гаспадарка "Курмішы".
У 2015 годзе кулінарнае спадчына Латгаліі была прызнана пераможцам нацыянальнага спаборніцтва ў конкурсе самых славутых еўрапейскіх турыстычных напрамкаў EDEN (European Destinations of ExcelleNce) — у намінацыі "Турызм і гастраномія".
Апазнавальны знак прадпрыемства сеткі кулінарнай спадчыны Латгаліі —кухарскі каўпак на блакітным фоне, з нажом і відэльцам па краях — пакажа вам дарогу ў крамы, кафэ, рэстараны, гасцявыя дамы, на базы адпачынку і вытворчыя прадпрыемствы, якія захоўваюць і ўдасканальваюць у сваім рэгіёне традыцыі мясцовай кулінарнай спадчыны.
Прадпрыемствы, якія прапануюць традыцыйныя латгальскіх стравы і навінкі кулінарнай "моды", для падрыхтоўкі гэтых страў выкарыстоўваюць толькі мясцовыя экалагічныя прадукты.
Сардэчна запрашаем у Латгалію! Прыемнага апетыту!
Таццяна Казачук,
Kаардынатар сеткі Латгальскай кулінарнай спадчыны, старшыня праўлення таварыства "Цэнтр кулінарнай спадчыны Латгаліі".