Павер'і продкаў. Беларускія прыказкі, прымаўкі і прыкметы пра ежу
- З мякiнаю лёгка хадзiць, ды цяжка ногi валачыць
- Не бяда, калi ў хлебе лебяда; тады бяда, калi хлеба няма
- Няма смачнейшай рыбы, як лiнiнка, i мяса смачнейшага, чым свiнiнка
- Без хлеба нельга нiкуды iсцi, бо будзе няшчасце
- За ядою, як возьмеш ежу ў рот, нельга нічога гаварыць, бо чорт можа разам з ежаю ўплішчыцца ў сярэдзіну ды й нарабіць ліха
- Хлеб у доме — гаспадар, на працы — сябар, у дарозе — таварыш
- Хлеб над усiм пануе
