Павер'і продкаў. Яўрэйскія прыказкі і прымаўкі пра ежу
- Які цуд быць пекарам — бярэш цеста, робіш абаранак
- На чужым вяселлі заўсёды добры апетыт
- Калі Бог дае хлеб, людзі даюць масла
- Калі мыш сытая, і мука горкая
- Калі чарвяк сядзіць у хрэне, яму нічога няма саладзейшага
- Калі жывот поўны, усё цела радуецца
- Калі ёсць хлеб, не шукаюць пернік
- П'яніца памёр — карчмар згалеў
- Селядца хапае на дзесяцярых, а курыцы амаль на дваіх
- Ведай, што калі ты заглядзішся на чужую белую халу (булку), ты можаш страціць свой уласны кавалак чорнага хлеба
- Бог не пашле калачы, калі ляжаць на печы
- Калі бядняк есць курыцу, то хворы ён сам або хворая курыца
- Хлеб у дарозе — ноша не цяжкая
- Абыдзі соннага, але не галоднага
- Хто лянівы — таму няма чаго есці
- Увайшло віно — выйшла таямніца
- Госць і рыба праз тры дні пачынаюць папахваць
