Бульбяная каўбаса

Па рэцэпце гаспадыні Яніны Гекіш, Краслава (нарадзілася ў в. Плейкі Пустынскай воласці Даўгаўпілскага павета)


На дробнай тарцы націраем бульбу, дадаём дробна нарэзаны часнок, кмен. Бульбяную масу дзелім на дзве часткі: у першую частку дабаўляем папярэдне замочаныя ў вадзе ячныя крупы, яйкі, соль па смаку і молаты перац. У другую частку дабаўляем скваркі — абсмажанае, парэзанае на кубікі мяса і цыбулю. Тоўстыя свіныя кішкі напаўняем прыгатаванай начынкай, канцы завязваем ніткай. Бляхі змазваем тлушчам, кладзём каўбасы і ставім у духоўку на дзве з паловай гадзіны.
–––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Запяканка з бульбы

Па рэцэпце гаспадыні Яніны Гекіш, Краслава (нарадзілася ў в. Плейкі Пустынскай воласці Даўгаўпілскага павета)


Бульбу чысцім і варым. Мяса рэжам на маленькія кавалачкі і абсмажваем да залаціста-карычневага колеру, дадаём парэзаную цыбулю і соль па смаку, смажым да гатоўнасці цыбулі. Вараную бульбу размінаем таўкачом. Дадаём смажанае з цыбуляй мяса, усё акуратна прымешваем. Бульбяную масу выкладваем на патэльню, фарміруючы горку. Зверху робім паглыбленні і ўліваем растоплены тлушч. Ставім у духоўку і запякаем да ўтварэння румянай скарыначкі. Запяканку падаём гарачай са смятанай.
––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Квас на хлебнай заквасцы

Па рэцэпце гаспадыні Яніны Гекіш, Краслава (нарадзілася ў в. Плейкі Пустынскай воласці Даўгаўпілскага павета)



У гарачую кіпячоную ваду кладзём скарыначкі або лустачкі абсмажанага жытняга хлеба. Пакідаем у цёплым месцы на 1-2 дні. Калі вадкасць набывае карычневы колер, працэджваем праз дробнае сіта або марлю.
––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Вясновы чай

Па рэцэпце гаспадыні Яніны Гекіш, Краслава (нарадзілася ў в. Плейкі Пустынскай воласці Даўгаўпілскага павета)

Свежыя лісты чорных парэчак і мяты заліваем кіпячай вадой. Даём настаяцца. Па смаку можна дадаць цукар або мёд.
––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Бацвінне

Па рэцэпце гаспадыні Яніны Гекіш, Краслава (нарадзілася ў в. Плейкі Пустынскай воласці Даўгаўпілскага павета)

Варым булён на свіных рэбрах або касцях, на 2 літры вады дабаўляем 1-2 морквы (здробненыя), карані пятрушкі, 3 сярэднія па велічыні бульбіны, соль па смаку, 2-3 лаўровыя лісты, 3-5 зярнятак перцу і розную зеляніну — пёры цыбулі, пятрушку, кроп. Варым да гатоўнасці мяса і бульбы. Бурачныя лісты, бацвінне і караняплоды буракоў старанна мыем, дробна наразаем, обдаём кіпенем або трохі варым, кладзём у суп і варым 2-3 хвіліны. Падаём бацвінне гарачым, дадаўшы смятану. Гэтак жа можна дабавіць парэзаныя яйкі. Можна дадаць па смаку цукар.
––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Халаднік

Па рэцэпце гаспадыні Яніны Гекіш, Краслава (нарадзілася ў в. Плейкі Пустынскай воласці Даўгаўпілскага павета)

Наразаем і абварваем прыкладна 1 кг шчаўя, астуджаем. Можна дадаць трохі ячневых круп, тады суп будзе больш сытным. Рэжам 2 агуркі, пёры цыбулі, здрабняем 2 яйкі, дадаём кроп, шклянку смятаны, соль па смаку.
––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Патраўка

Па рэцэпце гаспадыні Яніны Гекіш, Краслава (нарадзілася ў в. Плейкі Пустынскай воласці Даўгаўпілскага павета)

Варым булён з мяса з дабаўленнем спецый. Асобна варым печань і націраем яе на тарцы, абвальваем у бульбяным крухмале, кладзём у кіпячы булён — атрымліваецца поліўка.
––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Бабка з гарбуза

Па рэцэпце гаспадыні Яніны Гекіш, Краслава (нарадзілася ў в. Плейкі Пустынскай воласці Даўгаўпілскага павета)

1,5-2 кг гарбуза, 2 цыбуліны, 0,5 шклянкі мукі, 2-3 яйкі, 100 г масла, 1 шклянка смятаны, соль, лаўровы ліст, кмен, зеляніна.
Чысцім і націраем на тарцы гарбуз, рэжам цыбулю, дабаўляем муку, яйкі, смятану. Старанна змешваем, выкладаем у форму, зверху пасыпаем зелянінай і ставім у духоўку. Падаём са смятанай.