Пасха (велікодны пірог)

Па рэцэпце гаспадыні Зінаіды Пракоф'евай, Аглонскі край, Граверская воласць, дома "Лаймдотас"



Рошчына:
Прыгатаванне:
Да нагрэтага малака дабаўляем дрожджы і раствараем іх. Дадаём цукар і акуратна памешваем. Не перастаючы мяшаць, паступова дабаўляем прасеяную муку. Па кансістэнцыі рошчына павінна атрымацца як густая смятана. Закваску паставіць у цёплым месцы, каб тая паднялася.

Асноўнае цеста:
Прыгатаванне:
Яйкі ўзбіваем, а масла растопліваем на павольным агні. Гэтую масу дадаём да рошчыны. Можна дабавіць разынак. Паступова ўсыпаем астатнюю прасеяную муку і акуратна замешваем цеста. Пакідаем падымацца прыкладна на 30 хвілін. Бляхі змазваем маслам. Цеста дзелім на некалькі частак і раскладваем яго на бляхах. Астатнюю частку цеста выкарыстоўваем для ўпрыгожвання пірага: раскочваем цеста ў тонкія палоскі і з аднаго боку надразаем, ствараючы махры; з палосак цеста сплятаем коскі; завязаўшы палоску цеста ў вузельчык, робім птушак, фарміруем ім крылы, галаву і хвост. Упрыгажэнні раскладваем на пірог. Пры ўпрыгожванні пірага на яго верхавіне ствараецца знак у выглядзе крыжа. Зверху змазваем узбітым яйкам. У рускай печы разграбаем вуголле ў бакі і ставім бляхі з пасхай. Выпякаем каля гадзіны..
–––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Гульбішнікі/картафлянікі

Па рэцэпце Марыі Нікіфаравай, вёска Пітрыні, Ізвалцкая воласць, Краслаўскі край


Звараную ў мундзірах бульбу (часцей за ўсё дробную) чысцім і, пакуль яна цёплая, таўчом у драўлянай ступцы. Таўчы трэба доўга, пакуль спіна не стане мокрай, а пюрэ цягучым. Капусту дробна рэжам і тушым разам з морквай і цыбуляй. Да бульбянога цеста дадаём соль па смаку, насыпаем на стол трохі мукі, каб не прыліпала, і робім аладкі велічынёй з далонь. Гэтыя аладкі напаўняем тушанай капустай, перакладаем напалову і злучаем канцы. Выкладваем на бляху і пячом у рускай печы. Гатовыя картафлянікі змазваем топленым маслам.
––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Какоры

Па рэцэпце Марыі Нікіфаравай, вёска Пітрыні, Ізвалцкая воласць, Краслаўскі край

Пячом з хлебнага (жытняя мука) цеста або цеста для пірага (пшанічная мука). Хлеб выпякаецца доўга — чатыры гадзiны, не дачакацца, а какоры — хутка. З лішкаў хлебнага цеста пякуць аладкі — какоры, прыкладна таўшчынёй з палец, памерам з патэльню. Патэльню ставім на вуголле бліжэй да краю печы, бо ў глыбіні пячэцца хлеб. Калі адзін бок спёкся, пераварочваем на іншы. Какоры атрымліваюцца карычневага колеру са скарыначкай. Ядзім з маслам або тлушчам. Таксама пячэцца і з цеста для пірага. Какорамі называюць яшчэ і булачкі з тварагом. З дражджавога цеста робім квадрацікі. Да тварагу дадаём яйкі і цукар. Начынку кладзём у квадрацікі і складаем, атрымліваецца трохкутнік. Змазваем узбітымі яйкамі. Выпякаем у рускай печы.
––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Цукар вараны

Па рэцэпце Марыі Нікіфаравай, вёска Пітрыні, Ізвалцкая воласць, Краслаўскі край

Цукар (1 кг) насыпаем у кацялок, убіваем яйка і расціраем з цукрам, заліваем малаком (0,5 л) і варым на павольным агні, бесперапынна памешваючы. Калі пачынае моцна бурліць, можна дадаць кавалачак масла. Цукар гатовы тады, калі становіцца карычневым і больш не цягнецца. Здымаем з агню і працягваем перамешваць. Калі не перастае бурліць, тады дадаём трохі халоднай вады і ўвесь час памешваем. Наліваем у талеркі, якія змазаныя маслам, каб потым было лягчэй зняць. Калі цукар зацвярдзее, рэжам на кавалачкі. П'ём чай ці малако ўпрыкуску з цукрам.
––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Кіслая капуста

Па рэцэпце Марыі Нікіфаравай, вёска Пітрыні, Ізвалцкая воласць, Краслаўскі край

Звычайна капусту вараць зімой у рускай печы. Варым вялікі кавалак свініны з салам, пазней дадаём кіслай (квашанай) капусты. Таксама можна дабавіць бульбу ці ячныя крупы. Дадаём лаўровы ліст, соль і перац. Вытрымліваем у печы дзве-тры гадзіны. Мяса выбіраем з катла, яго ядуць асобна. Капусту можна есці тыдзень — яна становіцца толькі смачнейшай. Можна нават замарозіць, смак ад гэтага не зменіцца.
––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Тушаная капуста з мясам

Па рэцэпце Марыі Нікіфаравай, вёска Пітрыні, Ізвалцкая воласць, Краслаўскі край

Невялікі качан капусты рэжам уздоўж храпкі на шэсць ці восем частак (у залежнасці ад велічыні качана). У кацёл ўперамешку кладзём лустачкі капусты і свіныя рабрынкі або мяса з костачкай. Дадаём соль, перац і лаўровы ліст. Тушым у рускай печы да таго часу, пакуль мяса не стане аддзяляцца ад костак.
––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Цукеркі з цукровых буракоў

Па рэцэпце гаспадыні Зінаіды Пракоф'евай, Аглонскі край, Граверская воласць, дома "Лаймдотас"

Свежыя цукровыя буракі рэжам на маленькія кубікі ці невялікія тонкія палоскі, раскладваем на бляху і ставім сушыцца ў цёплую печ. Атрымліваюцца салодкія і вельмі смачныя цукаты. Дзеці елі іх замест цукерак.
––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Крупеня

Па рэцэпце гаспадыні Зінаіды Пракоф'евай, Аглонскі край, Граверская воласць, дома "Лаймдотас"

Дробныя ячменныя крупы заліваем вадой і ставім у рускую печ тушыцца. Можна дадаць свініны з костачкай. Суп атрымліваецца разварысты, чырванаватага колеру. Падаюць са смятанай.
––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Бурачны квас

Па рэцэпце гаспадыні Зінаіды Пракоф'евай, Аглонскі край, Граверская воласць, дома "Лаймдотас"

Чырвоныя буракі заліваем вадой і ставім у цёплае месца. Стаіць прыкладна месяц. Потым працэджваем і п'ём квас.