Бігас

Па рэцэпце Малi Рагініс, Краслава


Адціснуць сок квашанай капусты і змясціць у чыгунны кацёл, дадаць нарэзаную свежую капусту і ўсё дбайна змяшаць. Дадаць абсмажанае мяса з цыбуляй і морквай. Дадаць парэзаныя кавалачкамі каўбаскі, соль і перац па смаку, таматны соус, нарэзаны чарнасліў, усё добра змяшаць і паставіць у духоўку. У працэсе прыгатавання некалькі разоў перамяшаць.
––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Перогі

Па рэцэпце Малi Рагініс, Краслава



Для цеста:
Узбіць яйка і дадаць гатаваную ваду і соль па смаку. Усё змяшаць і, паступова дадаючы муку, замясіць густое цеста. Мясіць цеста, пакуль яно не стане мяккім і эластычным (5-10 хвілін). Затым раскачаць цеста качалкай і з дапамогай шклянкі выразаць кружкі. На сярэдзіну кожнага пакласці начынку, скласці папалам і добра склеіць краі. Варыць каля 3-5 хвілін. Перогі часцей за ўсё падаюцца са смятанай або скваркамі.

Начынка:
Грыбы, цыбулю і моркву абсмажыць, дадаць соль па смаку. Вараную бульбу расцерці відэльцам і злучыць з астатнімі часткамі.

Начынка:
Вараную бульбу расцерці відэльцам, дадаць тварог і кроп, соль па смаку.

Начынка:
Абсмажыць мяса з цыбуляй і дадаць капусту, пасаліць па смаку.
––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Журэк

Па рэцэпце Малi Рагініс, Краслава


Закваска — жур:
паўшклянкі жытняй мукі заліць кіпенем і размяшаць. Затым уліць 0,5 л халоднай вады, увесь час памешваючы. Дадаць кавалак жытняга хлеба, часнок, духмяны перац і лаўровы ліст. Слоік абвязаць марляй. Паставіць для закісання ў цёплае месца на 4-6 дзён. Закваску перамешваць 1-2 разы кожны дзень. У каструлі адварыць мяса. У сярэдзіне варкі дадаць нарэзаную моркву, цыбулю, капусту і соль па смаку. Варыць на павольным агні. Да супу дадаць закваску. У асаблівых выпадках суп наліваюць у "хлебную талерку": з хлеба зрэзаць верхнюю частку, выдаліць мякіш, каб атрымалася талерка. У такой хлебнай талерцы падаць журэк на стол, парэзаўшы ў суп яйка, трохі абсмажаных каўбасак і дадаўшы смятаны.
––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Малочны суп з гароднінай

Па рэцэпце Зенты Мелдэрэ, Краслава
Нарэзаць бульбу і капусту. Моркву нацерці. Усё змясціць у кіпень і дадаць соль па смаку. Калі гародніна стане мяккай, дадаць малако і давесці да кіпення.
––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Галубцы

Па рэцэпце Зенты Мелдэрэ, Краслава
Качан капусты змясціць у вялікую каструлю з кіпячай падсоленай вадой і адварыць. Рыс адварыць да няпоўнай гатоўнасці. Фарш змяшаць з рысам, абсмажанай цыбуляй і спецыямі. На краёчак капуснага ліста пакласці начынку і загарнуць у канверцік. На агароднінную падушку з абсмажанай морквы, цыбулі і іншай гародніны ўкладваем слаямі галубцы, дадаём спецыі, заліваем цёплай вадой і тушым каля гадзіны на мінімальным агні. Гатовыя галубцы падаём са смятанай.