Прыкметы, прыказкі і прымаўкі латгальцаў
- Гаспадыня перасаліла ежу — значыць закахалася
- Маслам кашу не сапсуеш
- Падчас яды нельга глядзець у люстэрка, інакш усю памяць з'ясі
- Нельга даваць даядаць кавалак іншаму, бо той з'есць у першага ўсю яго сілу
- Калышучы ногі падчас ежы, калышаш чортавых дзяцей
- Рассыпаць соль — да бяды
- Далонню крошкі са стала не змятай — будзеш гэтай далонню міласціну прасіць
- Калі падчас яды не з'еў свой кавалачак хлеба, а пацягнуўся за новым, то чалавек вельмі галодны
- Класці хлеб верхняй скарынкай уніз — не на добрае
- Калі хлеб зваліўся на падлогу, падымаючы, трэба пацалаваць, каб Бог не сердаваў
