На працягу многіх стагоддзяў Латгалію сваім родным домам называюць людзі розных нацыянальнасцей. Пяць вёслаў на гербе нашага горада сімвалізуюць пяць народнасцей, якія пражывалі тады ў Краславе: латышоў, палякаў, яўрэяў, рускіх і беларусаў. Жывучы побач плячо ў плячо, збіраючыся за адным сталом у святы і буднія дні, прадстаўнікі розных нацыянальнасцей дзяліліся асаблівасцямі і традыцыямі сваёй кухні, з пакалення ў пакаленне перадавалі не толькі народны фальклор, але і рэцэпты страў. 

Кухня жыхароў Латгаліі склалася ў выніку зліцця іх традыцыйных рэцэптаў з латгальскімі кулінарнымі звычаямі, што былі творча перапрацаваныя. Мульцікультурны рэгіён Латгаліі характарызуецца адкрытым грамадствам, якое ўключыла ў сваю традыцыйную кухню разнастайныя стравы іншых нацыянальнасцей. Праз культуру абедзеннага застолля можна спазнаць латгальскую гасціннасць, што аб'яднала розныя традыцыі, паспрабаваць стравы і зразумець душу мясцовых жыхароў.

Дзякуючы спагадлівасці гаспадынь Краслаўскага краю ёсць магчымасць пазнаёміцца з кулінарнай спадчынай народаў, якія жывуць у нашым краі. З любоўю прыгатаваныя стравы падаюцца на стол з пакалення ў пакаленне, тым самым захоўваючы рэцэпты на доўгія часы.

Экспазіцыя ахоплівае час з пачатку 20 стагоддзя да нашых дзён.