Кухня латгальскіх беларусаў

Па сутнасці, беларуская кухня блізкая да кухняў іншых народаў, якія  жылі ў Латгаліі. За ўвесь час свайго існавання яна засталася такой жа простай, сытнай і самабытнай. Значную частку беларускай кухні складаюць разнастайныя стравы з бульбы. Улюбёнымі стравамі з'яўляюцца калдуны —бульбяныя бліны з грыбной або мясной начынкай, якія падаюцца са смятанай, бульбяная бабка — запечанае бульбяное пюрэ, бульбяная каўбаса. Папулярная страва — малочны або мясны суп жур (у палякаў — žurek), суп з морквы — морква. Мясныя стравы гатавалі ў асноўным са свініны — рабілі розныя віды каўбас, бекон, скваркі, мачанкі, бігас — тушанае мяса з капустай (страва з такой жа назвай, але з іншай тэхналогіяй прыгатавання сустракаецца і ў польскай кухні). З напояў часцей за ўсё ўжывалі квас розных відаў.

Дзякуючы спагадлівасці мясцовых гаспадынь можна пазнаёміцца з рэцэптамі страў, якія падаваліся на стол з пакалення ў пакаленне, захоўваючы рэцэпты беларускай кухні Краслаўскага краю на доўгія часы.