Кухня латгальскіх яўрэяў 

На фарміраванне яўрэйскай кухні вялікі ўплыў аказалі рэлігійныя звычаі і выкліканыя імі абмежаванні — кашрут, які рэгулюе правільнасць прыгатавання ежы і дазвол/забарону ўжывання пэўных прадуктаў: дазволена есці толькі мяса парнакапытных жывёл, жвачных і строга траваедных, забараняецца гатаваць стравы, у якіх спалучаюцца малочныя і мясныя прадукты, есці свініну, мяса труса, рыбу без лускі і іншае. Прадукты харчавання, якія адпавядаюць законам кaшрута, называюцца кашэрнымі, а тыя, якія не адпавядаюць, — трэфовымі. Згодна з Торай, ежа, у першую чаргу, гэта крыніца духоўнай сілы, гатаваць і ўжываць яе трэба правільна, не забываючы падзякаваць Богу. Правільна прыгатаваная ежа — гэта першы крок да дасканаласці.

У яўрэяў ёсць традыцыйныя рэцэпты для святочнага і паўсядзённага стала, ёсць суботнія стравы — шабат, а таксама стравы для вясельнай і сямейнай урачыстасці. Традыцыйныя ашкеназскія (кухня яўрэяў, якія жылі ў Еўропе) стравы — gefilte fisch (фаршыраваная рыба), cimess (гатуецца з морквы з дабаўленнем сухафруктаў), kneidalah — рыбны суп з клёцкамі, čolents — мясное, аўсянае, бульбяное і бабовае пюрэ, халодны боршч, šmalc — топлены гусіны тлушч.

Да Другой сусветнай вайны ў Краславе 33,77 % ад агульнай колькасці жыхароў горада складалі яўрэі. У наш час у Краслаўскім краі жывуць толькі некалькі прадстаўнікоў яўрэйскай нацыянальнасці, але, нягледзячы на гэта, многія краслаўчане памятаюць і выкарыстоўваюць рэцэпты яўрэйскай кухні ў сваім рацыёне харчавання.

Дзякуючы спагадлівасці мясцовых гаспадынь можна пазнаёміцца з рэцэптамі страў, якія падаваліся на стол з пакалення ў пакаленне, захоўваючы рэцэпты яўрэйскай кухні Краслаўскага краю на доўгія часы.