КУХНЯ ЛАТГАЛЬСКіХ палякаў

Адна з асаблівасцей польскай кухні — гэта сытная, злёгку саладкаватая ці кісла-салодкая ежа, запраўленая вялікай колькасцю смятаны. Яшчэ адна асаблівасць польскай кухні звязаная з умовамі, што склаліся гістарычна і  спрыялі запазычанню культуры харчавання ад іншых народаў.

Bigoss — адна з нацыянальных польскіх страў — тушаная капуста з мясам, вэнджанай каўбасой і рознымі дабаўкамі (у беларускай кухні таксама сустракаецца страва з такой назвай). Традыцыйнай польскай стравай таксама лічацца галубцы — golabki (лісты капусты, фаршыраваныя молатым мясам і рысам). З супоў папулярныя рознага віду баршчы (белы і чырвоны), гэтаксама журэк (кіслы суп на заквасцы) і крупнік. Часта палякі рыхтавалі перогі, фаршыраваныя грыбамі, гароднінай, тварагом, кнедлі — бульбяныя варэнікі з агароднінным начыннем. Улюбёнай стравай польскіх сялян быў smaļeс, прыгатаваны са свінога сала з дабаўленнем цыбулі.

Палякі выконвалі пасты і святочныя дні, характэрныя для каталікоў, рыхтуючы для гэтага часу прыдатныя традыцыйныя стравы. Напрыклад, у дзень заговін у палякаў прынята есці смажаныя ў алеі хрушчы.

Дзякуючы спагадлівасці мясцовых гаспадынь можна пазнаёміцца з рэцэптамі страў, якія падаваліся на стол з пакалення ў пакаленне, захоўваючы рэцэпты польскай кухні Краслаўскага краю на доўгія часы.